Top.Mail.Ru

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня склалі $8,923 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2025 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,923 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


За снежань 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $127,7 млн (на 1,45%) пасля зніжэння ў лістападзе 2024 года на $139 млн (на 1,6%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 студзеня гэтага года склаў $3,0524 млрд, павялічыўшыся за снежань на $205,9 млн (на 7,2%), аб’ём манетарнага золата — $4,5229 млрд, паменшыўшыся на $71,9 млн (на 1,56%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен быў скласці не менш як $6 млрд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю