Top.Mail.Ru

Зніжэнне нагрузкі на вытворцаў: урэгуляваны пытанні маркіроўкі сокаў, напіткаў, вырабаў з футра

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб рэалізацыі маркіраваных тавараў». Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Дакумент распрацаваны ў мэтах урэгулявання асобных пытанняў, звязаных з рэалізацыяй тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі. Пастановай прадугледжваецца адмена абавязку па маркіроўцы астаткаў безалкагольных напіткаў і сокаў сродкамі ідэнтыфікацыі, магчымасць абароту на тэрыторыі Беларусі прадметаў адзення з натуральнага футра, маркіраваных знакамі старога ўзору (абароненыя матэрыяльныя носьбіты з нанесенымі сродкамі ідэнтыфікацыі).

«Прыняцце пастановы дасць магчымасць знізіць нагрузку на суб’екты гаспадарання ў частцы ўкаранення механізма маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі, папярэдзіць магчымыя збоі ў задавальненні спажывецкага попыту насельніцтва на сокі і безалкагольныя напіткі», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю