Па выніках 2024 года знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі склаў больш за $100 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2023 годам на 5,1 працэнта. Адпаведныя статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Экспарт тавараў і паслуг вырас у параўнанні з 2023 годам на 3,5% да $49,4 млрд, у тым ліку экспарт тавараў — на 1,2% да $39,5 млрд, экспарт паслуг — на 14% да $9,9 млрд. Імпарт тавараў і паслуг склаў $50,7 млрд, у тым ліку імпарт тавараў — $44,2 млрд, імпарт паслуг — $6,5 млрд.
У выніку сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася з дэфіцытам у памеры мінус $1,3 млрд.