Top.Mail.Ru
302

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў І паўгоддзі вырас на 2,2 працэнта

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — чэрвені 2025 года дасягнуў $48,6341 млрд і вырас на 2,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.



Экспарт тавараў і паслуг у студзені — чэрвені склаў $23,8529 млрд (рост на 0,2 працэнта да першага паўгоддзя 2024 года). Аб’ём імпарту тавараў і паслуг склаў $24,7812 млрд (рост на 4,1 працэнта да аналагічнага перыяду 2024-га).

У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў студзені — чэрвені 2025 года склала мінус $928,2 млн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю