Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў 2025 годзе дасягнуў $105,2364 млрд і вырас на 4,5 працэнта да 2024 года. Такія статыстычныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Экспарт тавараў і паслуг у мінулым годзе склаў $51,712 млрд (рост на 4,2 працэнта да 2024 года). Аб’ём імпарту тавараў і паслуг склаў $53,5244 млрд (рост на 4,7 працэнта).
У цэлым сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2025 годзе склала мінус $1,8124 млрд.