У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — кастрычніку гэтага года склаў $72,043 млрд. Такія статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Белстата, паведамляе БелТА.
Экспарт тавараў у студзені — кастрычніку склаў $33,3795 млрд, імпарт — Br38,6635 млрд.
Да ўзроўню студзеня — кастрычніка 2024 года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 100,7 %, экспарт — 98,3 %, імпарт — 102,8 %.