Top.Mail.Ru
248

Зліткі, манеты ці ўклады: куды больш выгадна ўкладваць грошы?

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў час наведвання пляцоўкі ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Крышталь-Холдынг» расказаў журналістам, куды больш выгадна ўкладваць грошы — у зліткі, манеты або ўклады, паведамляе БелТА.


Уклады ў каштоўных металах заўсёды лічыліся ахоўным актывам, адзначыў Раман Галоўчанка. «Крыху нетыповая сітуацыя ў апошнія гады склалася, звязаная з рэзкім ростам кошту золата, укладанне ў якое забяспечыла для інвестараў значна большую даходнасць, чым укладанне ў іншыя інструменты. Але калі браць больш доўгі перыяд, то, вядома, заробак на ўкладаннях у каштоўныя металы і камяні можа і не такі вялікі, як ад іншых інструментаў, напрыклад, акцый, аблігацый, каштоўных папер, дэпазітаў, але тым не менш ён стабільны і практычна ніколі не прыносіць страт», — растлумачыў ён.

Таму кіраўнік Нацбанка даў агульную рэкамендацыю — нейкую частку сваіх сродкаў трымаць у так званых ахоўных актывах. «Падзеі, што адбываюцца ў свеце, звязаны з турбулентнасцю, з геапалітычнай, гандлёвай і эканамічнай нявызначанасцю. Гэтым, напэўна, і абгрунтоўваецца цікавасць да такіх інвестыцый», — адзначыў ён.

Разам з Раманам Галоўчанкам вытворчасць ювелірных вырабаў і мерных зліткаў наведалі міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч. Гасцей азнаёмілі з карпатлівым працэсам ператварэння алмазаў у брыльянты.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю