Top.Mail.Ru

Зімовыя Паралімпійскія гульні з удзелам чатырох беларусаў стартуюць у Італіі

6 сакавіка ў антычным амфітэатры Вероны адбудзецца цырымонія адкрыцця XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах прымуць больш за 600 атлетаў з 56 краін, якія разыграюць 79 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту — пара лыжных гонках, біятлоне, снаўбордынгу і гарналыжным спорце, а таксама ў следж-хакеі і кёрлінгу на калясках.

Барацьбу за медалі павядуць і чацвёра прадстаўнікоў Беларусі, якія выступяць у форме з нацыянальнай сімволікай. На старты ў лыжных гонках выйдуць Валянціна Бірыла, Лідзія Лобан, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка. Паралімпійцы ўжо прыбылі ў Італію і апрабавалі трасы, на якіх пройдуць спаборніцтвы.

«Размясціліся ў Паралімпійскай вёсцы, якая знаходзіцца недалёка ад лыжнага стадыёна ў Прадаца. Умовы добрыя, раней тут прайшлі Алімпійскія гульні, часта ладзяцца іншыя турніры, таму ўсё адпрацавана. Будзем удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця з нацыянальнымі сцягам і гербам», — сказаў генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка.

Выступленні на Гульнях нашы лыжнікі пачнуць 10 сакавіка са спрынтаў. Гонкі з раздзельным стартам класічным стылем на 10 км адбудуцца 11 сакавіка, 14 сакавіка пройдуць эстафеты, на заключны дзень Паралімпіяды 15 сакавіка запланаваны гонкі з раздзельным стартам свабодным стылем на 20 км.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю