Top.Mail.Ru
119

Зіма пакуль не сыходзіць

Падмарозіць да мінус 17 °С

Амаль сакавіцкае надвор’е зменіцца зімнім, з добрымі маразамі ўначы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і цёплая вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Часам ападкі (дождж, мокры снег, снег), месцамі туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 °С па поўначы да плюс 3 °С па паўднёвым захадзе. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 5 °С.

У сераду захаваецца ўплыў вобласці паніжанага атмасфернага ціску і вільготнай паветранай масы. Чакаецца воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы мінус 1–7 °С, па поўначы да мінус 9 °С. Днём чакаецца ад мінус 5 °С да плюс 2 °С.

У чацвер надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў вільготнай паветранай масы. Уначы воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы — мінус 4–11 °С, пры праясненнях да мінус 17 °С. Днём будзе ад нуля да мінус 5 °С, па захадзе і поўдні — плюс 1–3 °С.

Паводле БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю