Ноччу 29 красавіка ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, аб’яўлена штармавое папярэджанне. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с.
Ноччу ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе 6-11 градусаў цяпла.