Top.Mail.Ru

Халодны вецер з дажджамі. Месцамі туман і галалёд

Сонечных дзён практычна няма, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


11 лістапада надвор’е будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт. Воблачна. Часам дажджы, ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы ад 1 °С да 7 °С, днём — 3–9 °С.

У сераду ўмовы надвор’я ў асноўным будуць фарміраваць няўстойлівыя паветраныя масы. Воблачна. Ноччу на большай частцы, днём месцамі па краіне пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 °С да плюс 6 °С, днём тыя ж 3–9 °С.

У чацвер захаваецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, толькі днём па поўначы рэспублікі надвор’е будзе вызначаць франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні ноччу слабы да ўмеранага, раніцай і днём парывісты, па поўначы месцамі да моцнага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 °С да плюс 6 °С, максімальная днём — 5–11 °С.

Сяргей КУРКАЧ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю