Top.Mail.Ru

Жыхары правінцыі Альберта прагаласуюць па пытанні выхаду са складу Канады

Прэм’ер-міністр канадскай правінцыі Альберта Даніэль Сміт паведаміла, што 19 кастрычніка гэтага года адбудзецца рэферэндум па пытанні аддзялення рэгіёну ад Канады, перадае БелТА.



Урад вынесе гэтае пытанне на рэферэндум, які адбудзецца 19 кастрычніка. Жыхарам Альберты будзе зададзенае пытанне, ці павінна правінцыя застацца ў складзе Канады ці ўладам рэгіёну варта пачаць юрыдычную працэдуру для правядзення другога — абавязковага да выканання — рэферэндуму аб выхадзе са складу краіны.

Раней паведамлялася, што больш за 300 тыс. жыхароў Альбэрты выступілі за правядзеньне рэфэрэндуму аб выхадзе рэгіёну са складу Канады. Для разгляду іх права на арганізацыю галасавання патрабавалася 178 тыс. подпісаў, аднак іх удалося сабраць значна больш.

У снежні 2025 года заканадаўчы сход Альберты прыняў грамадзянскую петыцыю аб выхадзе правінцыі са складу Канады. Прыхільнікі ідэі аддзялення паказваюць, што рэгіён ўносіць значны ўклад у эканоміку краіны, не атрымліваючы пры гэтым супастаўнага палітычнага ўплыву.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю