Top.Mail.Ru

Жыхарка Брэсцкай вобласці пазбавілася грошай, спрабуючы купіць ёлку са скідкай у сацсетках

У Партызанскае РУУС Мінска паступіла паведамленне, што 35-гадовая жанчына стала ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў пры спробе купіць навагоднюю ёлку. Пра гэта паведамляе БелТА.


У адной з сацыяльных сетак пацярпелая знайшла прывабную прапанову: ёлка з 50-працэнтнай скідкай і бясплатнай дастаўкай. Прыгожыя фота, станоўчыя водгукі і актыўная старонка прадаўца выклікалі давер. Прадавец прапанаваў аплаціць заказ поўнасцю, каб захаваць скідку. Жанчына пагадзілася і папрасіла сястру з Мінска перавесці на названы рахунак Br410.

Аднак у прызначаны тэрмін тавар так і не даставілі, а старонка прадаўца неўзабаве знікла. Усвядоміўшы, што яе падманулі, жанчына звярнулася ў міліцыю. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Міліцыя нагадвае, што не трэба давяраць прапановам з празмерна нізкім коштам і пералічваць грошы, пакуль не пераканаецеся ў надзейнасці прадаўца і не атрымаеце тавар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю