Top.Mail.Ru
235

Жыхара Пінска затрымалі за серыю крадзяжоў з аўтамабіляў

Пінчаніна затрымалі за серыю крадзяжоў з аўтамабіляў, паведамляе БелТА.



У міліцыю звярнуўся 38-гадовы ўладальнік Jeep Grand Cherokee. Свой аўтамабіль ён пакінуў днём каля прыватнага дома. Калі вярнуўся, не знайшоў Br300 і тэхнічны пашпарт аўтамабіля. У падобнай сітуацыі апынуўся 34-гадовы мужчына. З яго легкавіка Citroen Xantia зніклі Br200 і 200 еўра. 

Праз некалькі дзён у Пінскі ГАУС заяву аб крадзяжы грошай напісаў 26-гадовы ўладальнік аўтамабіля Volkswagen Golf. У бардачку машыны ён забыўся кашалёк прыкладна з Br290. Акрамя гэтага, праваахоўнікам паведамілі пра знікненне Br450 з заплечніка, пакінутага ў салоне мікрааўтобуса Volkswagen T4.

Аператыўнікі затрымалі падазраванага. «Ім аказаўся 19-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, які летам вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за аналагічныя злачынствы. Зламыснік пранікаў у аўтамабілі, правяраючы ручкі дзверцаў. Нажываўся ён у машынах, якія бестурботныя аўтаўладальнікі пакідалі незакрытымі», — акцэнтавалі ўвагу ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю