Жыхар Рэчыцкага раёна за пяць месяцаў прайграў у казіно больш як Br260 тыс., якія ён выкраў на працы, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Рэчыцкі РАСК па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама распачаў крымінальную справу па ч.4 арт.211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне маёмасці асобай, якой яна даручана, учыненае ў асабліва буйным памеры) у адносінах да аднаго з работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Як высветлілася, мужчына меў доступ да грашовай выручкі. За пяць месяцаў ён выкраў Br262 тыс. Устаноўлена, што грошы выкрадальнік траціў у анлайн-казіно, а таксама ў гульнявых клубах.
Аматару азартных гульняў давядзецца кампенсаваць урон і адказаць перад законам. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да 12 год са штрафам.
Прынцыповую ацэнку дадуць і кіраўніцтву прадпрыемства, якое датычыцца арганізацыі і ажыццяўлення кантролю за рухам грашовых сродкаў.
Фота: pixabay.com