Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 36-гадовага менчука, які ў сваёй кватэры вырошчваў нарказмяшчальныя расліны. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пры аглядзе кватэры ў шафе на балконе аператыўнікі выявілі і канфіскавалі гаршчок з каноплямі, прыстасаванні для яе вырошчвання, а таксама больш за 5 г. гатовай да ўжывання марыхуаны. Са слоў затрыманага, насенне канопляў ён знайшоў у разавай дозе забароненага рэчыва, якую набыў у наркамаркеце.
Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа. Вядома, што раней мужчына ўжо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.