У сваёй кватэры ён абсталяваў памяшканне для вырошчвання канопляў, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю трапіў 52-гадовы мужчына. У кватэры, дзе ён жыў, праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі 373 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, 33 кусты канопляў, грунт, святлодыёдную лямпу, палімерны пакет з насеннем і ўгнаенні для вырошчвання раслін.
Жыхара Брэста затрымалі. Па яго словах, ён вырошчваў каноплі для асабістага карыстання. «Дзеянням фігуранта следчыя далі прававую ацэнку. Фігуранту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі», — дадалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.