Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наводзіць масты з Беларуссю, каб працягнуць іх да Масквы, заявіў вядучы RT, аўтар праграмы «Эфект Санчэса» Рык Санчэс ў інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны», паведаміла БелТА.
«Думаю, і мы гэта абмяркоўвалі з Прэзідэнтам (Аляксандрам Лукашэнкам. — Заўв. БелТА), што Трамп наводзіць масты з Беларуссю, каб у далейшым працягнуць іх да Масквы. Думаю, містар Трамп хоча наладзіць стасункі паміж Вашынгтонам і Масквой, хоча зняць санкцыі, але ён не можа рабіць гэта напрамую. Інакш людзі, якія рэальна кіруюць Амерыкай, знішчаць Трампа. Яны не хочуць добрых стасункаў з Расіяй, і Трамп наладжвае кантакт з Беларуссю, каб пайшла размова з Расіяй», — сказаў Рык Санчэс.
Са слоў журналіста, Трамп размаўляе з беларускім лідарам, каб і далей наладжваць стасункі з Расіяй. «Таму ён здымае санкцыі з Беларусі, але пакуль не можа з Расіі. Ён робіць тое, што ў яго сілах прама цяпер», — сказаў ён.
Такім чынам, Беларусь выступае пасрэднікам паміж ЗША і Расіяй, лічыць Рык Санчэс.