Top.Mail.Ru
196

ЖКГ прыбірае снег кругласутачна

Камунальныя службы для забеспячэння камфорту і бяспекі руху пешаходаў і вадзіцеляў працуюць у кругласутачным рэжыме. Вядзецца пастаянны маніторынг вулічна-дарожнай сеткі. Аб гэтым паведамляе БелТА.


На працягу дня ў прыборцы снегу было задзейнічана 1606 адзінак тэхнікі:

  1. 341 раскідвальнік пяску і солі;
  2. 925 снегапрыбіральных машын;
  3. 340 машын і іншай тэхнікі для пагрузкі і вывазу снегу. 

Больш за 7160 работнікаў ЖКГ ачышчалі ад снегу і пасыпалі пясчана-салянымі сумесямі вуліцы, тратуары, дваровыя тэрыторыі.

Да работы па расчыстцы снегу дадаткова былі прыцягнуты 234 адзінкі спецыяльнай тэхнікі і 150 работнікаў іншых арганізацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю