На пляжы на Святым возеры ў Магілёве выратавалі дзяўчынку 2016 года нараджэння і яе маці, якія ледзь не патанулі, паведамілі БелТА ў АСВОД.
Інцыдэнт, які мог скончыцца трагедыяй, адбыўся 28 чэрвеня каля 13.45.
Па словах відавочцаў, дзяўчынка знаходзілася на пляжы з маці. Калі дзіця стала тануць, маці паспрабавала выратаваць самастойна, але апынулася сама ў небяспецы. Матрос-выратавальнік АСВОДа аператыўна зрэагаваў і дастаў дзяўчынку з вады. У выратаванні жанчыны дапамог адпачывальнік мужчына.
Ні маці, ні дзіця ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.
«Гэты выпадак адбыўся на тым жа месцы, дзе 23 чэрвеня загінуў 14-гадовы падлетак», — дадалі ў АСВОД.