Top.Mail.Ru
223

Жанчына танула ў рацэ Свіслач у Мінску

Жанчыну без прытомнасці знайшлі ў рацэ Свіслач у раёне вул. Старавіленскай раніцай 30 чэрвеня, паведамляе МНС.


Інфармацыя ад відавочцаў аб неабходнасці аказання дапамогі чалавеку паступіла ў панядзелак у 05:13. Работнікі МНС, якія аператыўна прыбылі, высветлілі, што за 30 м ад берага на паверхні вады знаходзіцца жанчына без прыкмет жыцця. Пры дапамозе выратавальнай дошкі яе ўдалося выняць з вады і даставіць на бераг.

Яшчэ да прыбыцця медыкаў ратавальнікі правялі рэанімацыйныя дзеянні, у выніку якіх пацярпелая 1993 года нараджэння прыйшла ў прытомнасць. Яе шпіталізавалі.


Прычына інцыдэнту высвятляецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю