Грамадская прыёмная па пытаннях цэн і якасці тавараў на спажывецкім рынку будзе працаваць 31 ліпеня ў Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў, паведамляе «Мінская праўда».
Грамадзяне змогуць звярнуцца да прафсаюзных спецыялістаў, калі сутыкнуліся з праблемамі якасці тавараў, рэзкім ростам цэн, абмежаваным асартыментам або адсутнасцю патрэбнай прадукцыі ў гандлёвых аб’ектах.
З усімі гэтымі і іншымі пытаннямі і прапановамі, якія датычацца сітуацыі на спажывецкім рынку, можна звяртацца па нумары тэлефона: + 375 (44) 583 65 41 або прыйсці на прыём па адрасе: горад Мінск, плошча Свабоды, 23.
Інфармацыя прымаецца з 11.30 да 20.30.
Усе звароты будуць старанна разгледжаны. У большасці выпадкаў яны адпрацоўваюцца менавіта з выездам на месца.