Top.Mail.Ru

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраныя з 99 % плошчаў

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 % плошчаў, што складае 2262 тыс. га, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.


«Па аператыўных звестках на 19 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 871 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2700 тыс. т, Брэсцкай — 2184 тыс. т, Гродзенскай — 2143 тыс. т, Гомельскай — 1401 тыс. т, Магілёўскай — 1369 тыс. т, Віцебскай — 1074 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,6 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,5 ц/га.

  1. Нарыхтавана льнотрасты 211 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 12 ц/га, сенажу — 14 072 тыс. т (101 % плана), сіласу — 20 030 тыс. т (97 % плана), травяных кармоў — 9758 тыс. т кармавых адзінак (97 % плана). 
  2. Цукровыя буракі ўбраныя з 99 % плошчаў, або 107 тыс. га. Накапана 5849 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 52 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 81 % ад накапаных буракоў, што складае 4749 тыс. т.
  3. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 240 тыс. т, убрана 100 % плошчаў.
  4. Паднята зябліва на плошчы 1176 тыс. га, што складае 82 % ад плана ў 1432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю