Top.Mail.Ru
227

Зборная Беларусі заняла другое месца на Кубку Першага канала па хакеі

На «Сібір-арэне» ў Новасібірску завяршыўся традыцыйны пераднавагодні турнір па хакеі «Кубак Першага канала», паведамляе БелТА.



Удзел у міжнародным турніры прынялі каманды Беларусі, Казахстана і Расіі 25. На старце розыгрышу 12 снежня падапечныя Дзмітрыя Квартальнова абыгралі казахаў з лікам 4:1, а ў суботу саступілі гаспадарам лёду (1: 3). Сёння расіяне разграмілі чэмпіёнаў Азіі з вынікам 9:0 і заваявалі галоўны трафей, у беларусаў — другое месца.

Зборная нашай краіны стала сярэбраным прызёрам Кубка Першага канала ў трэці раз запар, адзіны залаты поспех здарыўся ў 2022 годзе. Таксама ў Новасібірску ў рамках спаборніцтваў адбыўся турнір па хакеі 3×3, дзе каманда Беларусі замкнула тройку — нашы хлопцы саступілі Казахстану (3:4, па булітах) і Расіі 25 (2:6).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю