Зборачная вытворчасць трактароў BELARUS будзе створана ў М’янме, паведамілі БелТА ў прэс-службе МТЗ.
Таксама будуць арганізаваны пункты продажу і сэрвіснае абслугоўванне. Адпаведнае пагадненне падпісана ў рамках беларуска-м’янманскага бізнес-форуму. Акрамя таго, падпісаны кантракт на пастаўку 400 трактаракамплектаў BELARUS 451, 522 і 820.
Адбылася і рабочая сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова і саюзнага міністра прамысловасці М’янмы Чарлі Тана, удзел у якой прыняў маркетынг-дырэктар ААТ «МТЗ» Андрэй Маталыцкі.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Беларуска-м’янманскі бізнес-форум прайшоў сёння ў Янгоне. Беларуская дэлегацыя налічвае больш за 40 чалавек — прадстаўнікоў дзяржорганаў і бізнесу. Яны абмяркоўвалі магчымасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.