Уборка ўраджаю — вельмі прыемная, але клапотная пара. Трэба правільна выбраць час збору агародніны і караняплодаў, тады яны захаваюць усю сваю карысць і будуць захоўвацца да самага лета.
Калі ўборка позніцца, надыходзіць пераспяванне: расліна пускае дробныя белыя карэньчыкі, пачынае аддаваць назапашанае сілкаванне бацвінню. Морква становіцца горкай і жорсткай. Недаспелы караняплод таксама нясмачны. Ён не змог назапасіць дастатковую колькасць цукроў і пажыўных элементаў. Па гэтай прычыне трэба здолець вызначыць спеласць морквы і прыбраць яе своечасова. Тэрміны ўборкі вызначаюць самастойна, уліч-
ваюць пры гэтым тры акалічнасці.
Важны момант. Морква перастае расці пры плюс 5 °C і ніжэй. Таму няма сэнсу трымаць яе на градцы, калі дзённыя тэмпературы апусціліся да такіх значэнняў. Больш за тое, пры такім надвор’і цалкам верагодныя начныя замаразкі. Яны павялічваюць рызыку захворвання шэрай гнілатой, якая можа загубіць ураджай.
Адразу пасля дажджу выкопваць караняплоды не варта, інакш яны могуць патрэскацца і стануць непрыдатнымі для працяглага захоўвання. Пакідаць выкапаную моркву разам з бацвіннем на градцы таксама не рэкамендуецца, паколькі бацвінне будзе выцягваць з карняплода пажыўныя рэчывы. Моркву з абрэзаным бацвіннем адразу закладвайце ў скрыні на захоўванне.
Сігналам да выкопвання морквы можа быць пажаўценне ніжніх і сярэдніх лісточкаў. Не варта губляць час дарма, можна проста выкапаць караняплод з зямлі і агледзець яго больш уважліва. Калі на ім маюцца тонкія беласнежныя нітачкі-карэньчыкі, то ўраджай цалкам гатовы да ўборкі. У тым выпадку, калі на караняплодзе заўважылі расколіны, то выкопваць трэба ўсю партыю і як мага хутчэй — морква пачынае ўжо перарастаць.
Захоўваць моркву таксама трэба правільна. Варыянтаў тут, насамрэч, мноства. Але на балконе, скажам, у пакетах працяглы перыяд моркву захоўваць нельга, яна папросту пачне там гніць. А калі балкон незашклёны і не абаграваецца, то яна перамерзне. Выдатны варыянт — гэта склеп, там тэмпература як раз каля +4 градусаў, а вільготнасць на ўзроўні 80 %. Паліцы ў ім апрацоўваюцца медным купарвасам 2 %, на іх ставяцца скрыні з морквай, перасыпаюцца сухім і чыстым пілавіннем. Замест апілак можна выкарыстоўваць сухі і чысты рачны пясок, толькі ў гэтым выпадку шчыліны скрынак павінны быць мінімальнымі, каб пясок не прасочваўся.
У асобных выпадках моркву ўсё ж захоўваюць на зашклёных, але без ацяплення балконах. Спярша караня-плоды акунаюць у сумесь гліны, даюць ёй засохнуць. Такая морква можа спакойна праляжаць ўсю зіму, калі не будзе крытычных маразоў. У сухіх памяшканнях яе можна захоўваць і ў звычайных пакетах, але з загадзя зробленымі ў іх дзірачкамі, перасыпаўшы караняплоды пілавіннем.
У падвалах моркву захоўваюць, адводзячы пад яе ўчастак, звычайна агароджаны свежымі чыстымі дошкамі. На падлогу трэба пакласці таксама сухія і свежыя дошкі, а на іх размясціць, напрыклад, палын (ён выдатна адпуджвае мышэй) пластом у 3-4 см.