Заяўкі ад 19 краін паступілі на змяненне статусу альбо далучэнне да арганізацыі ў той ці іншай якасці, няхай гэта будзе дзяржава-член, партнёр ці назіральнік. Па словах генеральнага сакратара, гэта сведчыць аб высокай прывабнасці арганізацыі, сугучнасці яе мэт і задач інтарэсам многіх у свеце. У ШАС ужо ўваходзяць 27 дзяржаў.