Завышаныя абяцанні, адсутнасць канкрэтыкі і кантакты толькі праз месенджары могуць быць прыкметамі махлярскіх аб’яў. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Да асаблівасцяў, якія дазваляюць адрозніць махлярскія аб’явы ад сапраўдных, можна аднесці завышаныя абяцанні — занадта выгадныя ўмовы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Таксама сюды адносіцца і адсутнасць канкрэтыкі, калі ў аб’явах няма дакладнага адраса, арганізацыі, ІНП, афіцыйных рэквізітаў. Сувязь толькі праз месенджары альбо ананімныя нумары без гарадской лініі таксама могуць быць паказчыкам ашуканскіх аб’яў.
Акрамя таго, махляры ў сваіх аб’явах навязваюць перадаплату. Напрыклад, патрабуюць перавесці грошы для броні, страхоўкі, гарантыі. Яшчэ адно адрозненне махлярскай аб’явы — памылкі ў тэксце ці яго нядбайнае афармленне, дзіўныя фармулёўкі, а таксама фатаграфіі, бясплатна спампаваныя з інтэрнэту і г. д.