Top.Mail.Ru
308

Зацверджаны праекты зон аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гомельскім раёне і Брэсце

Міністэрства культуры зацвердзіла праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, размешчаных у Гомельскім раёне і Брэсце. Гэта вынікае з пастаноў ведамства ад 23 кастрычніка № 119 і ад 24 кастрычніка № 121, якія апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



У прыватнасці, дакументам зацверджаны праекты зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурны каштоўнасцяў «Парк, курган» у в. Грабаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, а таксама «Свята-Афанасьеўская капліца», якая размешчана ў мікрараёне Гершоны па вул. Свята-Афанасьеўскай, 39 у Брэсце. 

Адзначаецца, што праекты ахоўных зон распрацаваны для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў і навакольнай прасторы. Асновай для распрацоўкі сталі архіўна-бібліяграфічныя даследаванні, аналіз горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Пастановы ўступаюць у сілу з дня іх апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю