Top.Mail.Ru

Зацверджаны генеральныя планы Віцебска, Гомеля і Магілёва

Зацверджаны генеральныя планы Віцебска, Гомеля і Магілёва. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

Генеральныя планы вызначаюць стратэгію сацыяльна-эканамічнага і тэрытарыяльнага развіцця Віцебска, Гомеля і Магілёва да 2035 года.

Генеральнымі планамі вызначаюцца аптымальныя планіровачныя структуры і функцыянальныя заніраванні, прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя, развіцця сістэмы грамадскага абслугоўвання, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, стварэння бяспечнага, безбар’ернага і спрыяльнага асяроддзя жыццядзейнасці для насельніцтва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю