Супрацоўнікі сталічнай міліцыі з доказамі злачынства затрымалі 49-гадовага намесніка дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі сталічнай міліцыі з доказамі злачынства затрымалі 49-гадовага намесніка дырэктара буйной замежнай будаўнічай кампаніі. Пра гэта паведамляе БелТА.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што для працягу супрацоўніцтва затрыманы запатрабаваў ад аднаго з падрадчыкаў перадаваць яму «адкаты» ў памеры 10 % ад сум, якія выплачваліся за выкананыя работы. У дзень затрымання непасрэдна на будаўнічым аб’екце кіраўнік прыняў праз пасрэдніка Br12 тыс., схаваў «гатоўку» пад сядзенне аўто, дзе яе і знайшлі аператыўнікі.
Следчыя распачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Мужчыну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.