Сталічныя сышчыкі пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа ГУУС і супрацоўнікаў ДАІ Міншчыны затрымалі дваіх жыхароў суседняй краіны 28 і 39 гадоў.
Паводле слоў намесніка начальніка Упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінска Андрэя Арлоўскага, затрыманыя маюць дачыненне мінімум да чатырох эпізодаў махлярстваў на сотні тысяч рублёў, учыненых у Мінску. Адзін з ашуканых, 88-гадовы пенсіянер, расказаў, што стаў ахвярай падману па схеме «Белтэлекама». Ён паверыў, быццам з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, і пагадзіўся задэклараваць зберажэнні. Для гэтага перадаў больш за 100 тысяч рублёў гэтым мужчынам, якіх палічыў кур’ерамі Нацыянальнага банка.
Большую частку грошай саўдзельнікі паспелі пералічыць на рахункі аферыстаў і паспрабавалі выехаць за мяжу. Пры аглядзе іх аўтамабіля ў тайніку знойдзена звыш 130 тысяч рублёў, якія вернуць законным уладальнікам.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.