Top.Mail.Ru

Затраты НАТА на знішчэнне БПЛА ў Польшчы абышліся ў 1,2 млн еўра

1 млн 200 тыс. еўра — у такую суму абышлося НАТА знішчэнне недарагіх дронаў, якія заляцелі на польскую тэрыторыю. Пра гэта паведамляе news. by.



Як піша нямецкі Bild, выкарыстоўваліся ракеты коштам каля 400 тысяч еўра. Пры гэтым самі дроны каштавалі ўсяго па некалькі тысяч еўра, сілы альянсу збілі як мінімум тры такія. Пры гэтым у пракуратуры Люблінскага ваяводства заявілі, што беспілотнікі ў асноўным падалі на зямлю самі, і сілы СПА іх у большасці выпадкаў не збівалі. У ваяводстве паведамілі — толькі ў двух выпадках пашкоджанні дронаў маглі быць звязаныя з дзеяннем сродкаў СПА.

У любым выпадку Варшава мае цвёрды намер атрымаць усе магчымыя дывідэнды ад гісторыі з дронамі — яна звярнулася да саюзнікаў за дапамогай. Швецыя накіроўвае ў Польшчу самалёты і сродкі СПА, Чэхія — 3 верталёты падраздзялення спецыяльных аперацый. Да 9 снежня ўводзяцца абмежаванні на палёты ўздоўж граніцы з Беларуссю і Украінай. Сваё неба на ўсходніх рубяжах закрыла і Латвія.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю