Наступныя абласныя «Дажынкі» на Міншчыне прыме Заслаўе. І гэты горад стане не проста месцам для наступнага свята хлебаробаў, а сталіцай Мінскай вобласці ў 2025 годзе. У сувязі з гэтым РУП «Інстытут «Белжылпраект» прадставіў архітэктурную канцэпцыю фарміравання новага візуальнага аблічча горада. Плануецца, што Заслаўе зменяць знешне, але пры гэтым захаваюць яго гістарычныя карані.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр ТУРЧЫН падчас абласных дажынак у Валожыне ў 2024 годзе патлумачыў увядзенне новай традыцыі па вызначэнню сталіцы цэнтральнага рэгіёна: «Міншчына — гэта адзіная вобласць, якая не мае свайго абласнога цэнтра. І ў мяне заўсёды былі думкі: як вырашыць гэтае пытанне? Сёння думка трансфармавалася ў рашэнне. І закладзеная сёння традыцыя вызначае горад не толькі як цэнтр абласных „Дажынак“, але і сталіцу Міншчыны на будучы год».
Прэзентацыя праекта прайшла для кіраўніцтва Мінскай вобласці, Мінскага раёна і горада Заслаўе. «Перад намі стаяла складаная задача-змяніць знешняе аблічча горада, пры гэтым захаваўшы яго гістарычныя карані. Вядома, што гармонія паміж будынкамі і плошчамі адыгрывае ключавую ролю ў стварэнні камфорту для жыхароў і турыстаў», — паведамілі ў праектным інстытуце.
Акрамя архітэктурнага стылю, праект таксама ўключае ў сябе прапановы па горадабудаўнічым рашэнням: планіроўку грамадскіх прастораў, парку і зон адпачынку. У праектным інстытуце падкрэслілі, што гармонія паміж будынкамі і плошчамі адыгрывае ключавую ролю ў стварэнні камфорту для жыхароў і турыстаў. Работа атрымала высокую ацэнку падчас прэзентацыі для кіраўніцтва Мінскай вобласці, Мінскага раёна і Заслаўя.
Фота тэлеграм-канала «Мінская вобласць. Пра галоўнае»