Top.Mail.Ru
252

Запасы растуць Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі

Амаль на 900 мільёнаў долараў

А калі больш дакладна, то на 872,7 мільёна долараў за красавік 2025 года і склалі 10 мільярдаў 942,3 мільёна долараў па стане на 1 мая, абнавіўшы гістарычны максімум.

— Дасягненне рэкорднага ўзроўню забяспечана ў першую чаргу павелічэннем рэзерваў у замежнай валюце на 513,2 мільёна долараў на фоне росту прапановы валюты на ўнутраным рынку, — пракаментавалі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе.

Яны таксама адзначылі, што рост кошту золата на 326,3 мільёна долараў у складзе рэзерваў з-за росту коштаў на яго на 6 % за месяц таксама стаў значным фактарам росту рэзерваў.

Дарэчы, з пачатку года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2 мільярды 19,7 мільёна долараў, або больш чым на 22 %.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю