Top.Mail.Ru
250

Замежніка з фальшывым пашпартам затрымалі пагранічнікі ў аэрапорце Мінск

Беларускія пагранічнікі затрымалі замежніка з фальшывым пашпартам у Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БелТА.



Увечары 8 жніўня іншаземец паспрабаваў незаконна перасекчы граніцу, каб трапіць у ААЭ. Ён прад’явіў беларускім пагранічнікам замежны пашпарт, які выклікаў падазрэнні. Пасля спецыяльнай праверкі было вызначана, што дакумент падроблены — старонка з установачнымі данымі ўладальніка заменена.

Са слоў затрыманага, ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Мужчына растлумачыў, што не мог афіцыйна атрымаць замежны пашпарт, бо мае даўгавыя абавязацельствы на радзіме.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы (штраф да 100 базавых велічынь). Праводзіцца далейшы разбор.

Нагадваем, што за выкарыстанне падробленых дакументаў пагражае крымінальная адказнасць — да 2 гадоў абмежавання волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю