Пасажыр рэйсавага аўтобуса ў пункце пропуску «Каменны Лог» спрабаваў завезці ў Беларусь какаін. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Як расказалі ў ведамстве, 35-гадовы грамадзянін Аўстрыі рухаўся праз пункт пропуску «Каменны Лог» пасажырам рэйсавага аўтобуса «Каўнас — Мінск». Ён перасякаў граніцу па зялёным калідоры, заявіўшы тым самым, што не ўвозіць тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння.
У зале мытнага афармлення на мужчыну ўказаў службовы сабака. Пры надглядзе яго барсеткі быў знойдзены пакет з цукеркамі, сярод якіх — два скруткі з палімернага матэрыялу са спрасаваным рэчывам белага колеру. Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення ГКСЭ па Гродзенскай вобласці канфіскаванае рэчыва з’яўляецца какаінам.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.328-1 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ажно да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў.