У сталічную міліцыю звярнуўся 39-гадовы замежнік, якога падманулі пры пошуку працы за мяжой. Пра гэта паведамляе БелТА.
Мужчына разам з сябрамі вырашыў працаўладкавацца ў Нарвегіі і знайшоў у інтэрнэце прыдатную прапанову. «Прадстаўнікі кампаніі» паведамілі — для выезду за грніцу неабходна аформіць адпаведныя дакументы і аплаціць паслугі.
Замежнік на працягу трох месяцаў у некалькі этапаў пералічыў за сябе і сваіх сяброў больш як Br10 тыс. прадстаўнікам неіснуючай кампаніі. Пасля пераводаў грашовых сродкаў замежнікам нават дасылалі фэйкавыя запрашэнні і білеты ў Нарвегію, аднак у далейшым выдалілі перапіску і перасталі выходзіць на сувязь.
Па гэтым факце заведзена крымінальная справа.