Top.Mail.Ru

Залатой узяў серабро на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Швейцарыі

Беларус Яўген Залатой стаў другім на этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні 2025 года, які прайшоў у швейцарскім Люцэрне, паведамляе БелТА.


У фінале мужчынскіх адзіночак на дыстанцыі 2 км прызёр Алімпійскіх гульняў Залатой паказаў вынік 6 мін. 45,21 сек. Большую частку заезду беларус ішоў першым, але на фінішы саступіў тры дзясятыя секунды новазеландцу Логану Ульрыху. Тройку прызёраў замкнуў нарвежац Юнас Слетэмарк Юль. Раней на швейцарскім этапе Яўген атрымаў перамогі ў папярэднім, чвэрцьфінальным і паўфінальным заездах. У пачатку чэрвеня Залатой заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы.

Беларускія спартсмены былі прадстаўлены яшчэ ў двух фіналах нядзелі. У жаночым двойцы парнай Таццяна Клімовіч і Алена Фурман фінішавалі чацвёртымі, уступіўшы бронзавым медалісткам з Грэцыі дзве секунды. Першае месца занялі спартсменкі з Кітая. У двойцы парнай у мужчын нашы Максім Грыбоўскі і Раман Шабацька замкнулі шасцёрку фіналістаў, золата ўзялі прадстаўнікі Сербіі.

Фота Мінспорту

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю