Top.Mail.Ru

Закрыты паказ нацыянальнага фільма «Класная» адбыўся ў лідскім кінатэатры «Юбілейны»

У кінатэатры «Юбілейны» ў Лідзе адбыўся закрыты паказ нацыянальнага фільма «Класная» рэжысёра Кірыла Халецкага для ўдзельнікаў прэс-тура, арганізаванага ў рамках XXXII Дня беларускага пісьменства. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».



«Як вядома, сцэнарый карціны перапісваўся 12 разоў, — расказала выканаўца галоўнай ролі Ірына Мароз. — Прачытаўшы яго ўпершыню з’явіўся страх: ці спраўлюся я з такім вобразам? Роля стала адкрыццём для мяне прафесіі настаўніка. У нечым нават перагледзела сваё да яе стаўленне. На мой погляд, у нас усё атрымалася. Наша каманда на здымках ператварылася ў вялікую і дружную сям’ю».

Выканаўца ролі дырэктара школы ў фільме «Класная» Віктар Рыбчынскі прызнаўся: «Па жыцці я чалавек неканфліктны, таму мне хацелася і на пляцоўцы захаваць паважлівае стаўленне да майго персанажа і да астатніх герояў, перадаць на экране цяпло чалавечых узаемаадносін. Да праекта ва ўсіх быў розны прафесійны вопыт. Нешта маладыя акцёры пераймалі ў мяне, нечаму я ў іх вучыўся. На пляцоўцы была добрая дысцыпліна — усе сцэны здымалі дакладна па запланаваным таймінгу», — адзначыў акцёр.

У пракат навінка кінастудыі «Беларусьфільм» выйдзе 18 верасня. 

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю