Top.Mail.Ru

Законапраект па пытаннях выканаўчай вытворчасці дэпутаты разгледзяць у другім чытанні

Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 13 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.



У адным чытанні плануецца разгледзець законапраекты «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2024 год» і «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2024 год». У другім чытанні будзе разгледжаны праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчай вытворчасці».

Таксама плануецца разгледзець у адным чытанні шэраг праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў: «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку фарміравання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ад 1 снежня 2017 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб трансгранічным допуску да размяшчэння і абарачэння каштоўных папер на арганізаваных таргах у дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага саюза»,«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М’янма аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю