Top.Mail.Ru

Законапраект па пытаннях ветэрынарнай дзейнасці ўнесены ў Палату прадстаўнікоў

У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэрынарнай дзейнасці», паведамляе БелТА.


Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення законаў «Аб ветэрынарнай дзейнасці» і «Аб ліцэнзаванні» з улікам практыкі іх прымянення, прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Праектам закона, у прыватнасці, прадугледжваюцца змяненні ў тэрміналогіі закона «Аб ветэрынарнай дзейнасці», пашырэнне паўнамоцтваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў галіне ветэрынарнай дзейнасці. Удакладняюцца патрабаванні да абарачэння ветэрынарных прэпаратаў, кармавых дабавак.

Ветэрынарную дзейнасць па прафілактыцы, дыягностыцы хвароб жывёл і іх лячэнні, за выключэннем прафілактыкі, дыягностыкі хвароб і лячэння сельскагаспадарчых жывёл пры вытворчасці прадуктаў жывёльнага паходжання ў рамках вытворчага цыкла, прапанавана аднесці да відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца.

У новай рэдакцыі выкладаецца глава 11 закона «Аб ліцэнзаванні», якая рэгулюе ліцэнзаванне ветэрынарнай дзейнасці.

Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю