Top.Mail.Ru
114

Захраснуў транспарт, паваленыя дрэвы: ратавальнікі дапамагаюць ліквідаваць наступствы непагадзі ў Беларусі

У Беларусі ратавальнікі працягваюць аказваць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў непагадзі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.



Паводле аператыўных звестак, падраздзяленні МНС выязджалі для аказання дапамогі насельніцтву і арганізацыям у буксіроўцы са снежных заносаў больш за 100 аўтамабіляў (хуткай дапамогі, аўтобусаў, легкавых і грузавых аўто). У Карэліцкім раёне каля вёскі Азёрскае ў снезе затрымаўся турыстычны аўтобус, у салоне якога знаходзіліся 48 чалавек, з іх 6 дзяцей. Ніхто не пацярпеў, пасля буксіроўкі аўтобус працягнуў рух па маршруце. У аграгарадку Лапацічы Слаўгарадскага раёна і ў Бешанковіцкім раёне паблізу вёскі Траяны ратавальнікі прыбіралі дрэвы, якія паваліліся на праезную частку дарогі.

«Па ўсёй краіне ўзмоцнены рэжым работы дзяжурна-дыспетчарскіх службаў. Устаноўлены строгі кантроль за функцыянаваннем аб’ектаў жыццезабеспячэння для аператыўнай ліквідацыі любых аварыйных сітуацый. У кожным рэгіёне вядзецца міжведамасны маніторынг абстаноўкі пры цесным узаемадзеянні з МНС. Для падтрымкі грамадзян ва ўмовах непагадзі падрыхтаваны комплекс мер: ад арганізацыі пунктаў абагравання да забеспячэння людзей гарачым харчаваннем», — расказалі ў выратавальным ведамстве.


Паводле аператыўных звестак, пацярпелых няма.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю