Top.Mail.Ru

Задачы, пастаўленыя прэзідэнтамі Беларусі і Венесуэлы, будуць выкананы ў поўным аб’ёме

Задачы, якія паставілі прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы, будуць выкананы ў поўным аб’ёме. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.


Віктар Каранкевіч адзначыў, што 10 студзеня, у цырымоніі ўступлення Нікаласа Мадуры на пасаду Прэзідэнта Венесуэлы па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя. «Мы ўпэўнены, што зроблены выбар венесуэльскім народам будзе ў далейшым накіраваны на пабудову моцнай, магутнай, незалежнай, квітнеючай дзяржавы — Венесуэлы», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

Ён дадаў, што учора па даручэннях кіраўнікоў дзяржаў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання Рыкарда Менендэсам яшчэ раз былі абмеркаваны асноўныя напрамкі двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на перспектыву на карысць двух народаў.

«Тыя задачы і дамоўленасці, якія былі дасягнуты на ўзроўні двух прэзідэнтаў, і тое, што мы абмеркавалі сёння, абавязкова будуць выкананы ў поўным аб’ёме», — запэўніў Віктар Каранкевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю