Top.Mail.Ru
76

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у сямі раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 7 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Забароны ўведзеныя ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў Ельскім, Жыткавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці. У частцы раёнаў краіны дзейнічаюць абмежаванні на наведванне — усе раёны Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Мінскай і Гомельскай абласцей і Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці. Цалкам свабодныя для наведвання ўсе раёны Брэсцкай вобласці.

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю