Top.Mail.Ru
191

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 11 раёнах Беларусі

Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 11 раёнах Беларусі. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.



Так, забароны ўведзеныя ў Лепельскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Мсціслаўскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Інтэрактыўная карта на партале Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна абнаўляецца ў залежнасці ад змены сітуацыі, уключаючы ўмовы надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю