Top.Mail.Ru
175

Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Лепельскім раёне

Забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты на афіцыйным сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.



Абмежаванні на наведванне лясных масіваў уведзены на большай частцы краіны. Такія меры прыняты ў некаторых раёнах Віцебскай вобласці. У Брэсцкай вобласці абмежаванні закранулі 9 раёнаў, у Гродзенскай — 13, у Мінскай — 15, Магілёўскай — 4. Толькі ў Гомельскай вобласці лясы ўсіх раёнаў дазволены для наведвання.

Як нагадалі ў ведамстве, інтэрактыўная карта на партале Мінлясгаса пастаянна абнаўляецца. Інфармацыя актуалізуецца ў залежнасці ад змянення сітуацыі, у тым ліку ўмоў надвор’я.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю