Top.Mail.Ru

За тры месяцы на Магілёўшчыне адбылося 2 выпадкі смяротнага атручэння ядавітымі вадкасцямі

За тры месяцы ў Магілёўскай вобласці адбылося два выпадкі смяротнага атручэння ядавітымі вадкасцямі, паведамляе БелТА.


Першы выпадак адбыўся ў маі ў Бабруйску. У крыві мужчыны знайшлі небяспечнае рэчыва — этыленгліколь, якога было ў два разы больш за смяротную дозу. А у яго жыллі знайшлі каністру з сурагатным алкаголем.

Другі выпадак прыпаў на чэрвень. У Слаўгарадзе памёр мужчына, які выпіў метылавы спірт. У яго крыві было шэсць разоў больш смяротнай нормы гэтага рэчыва. У яго кватэры знайшлі пустую бутэльку з-пад шклоамываючай вадкасці, якая таксама ўтрымлівала метылавы спірт.

Важна ведаць, што гэтыя рэчывы вельмі небяспечныя і могуць забіць чалавека. Чым хутчэй яму дапамогуць, тым больш шанцаў выратавацца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю