За тры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 27,15% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 30,66% грамадзян, у Віцебскай — 27,47%, у Гомельскай — 25,99%, у Гродзенскай — 27,03%, у Мінскай — 27,37%, у Магілёўскай — 26,90%, у Мінску — 25,21%.
Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12.00 да 19.00 без перапынку.