У Беларусі за суткі затрымалі пяцярых кур’ераў, якія працавалі па ўказаннях тэлефонных ашуканцаў, у іх канфіскавалі амаль 200 тыс. рублёў. Усяго ў міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб званках аферыстаў, зарэгістраваны 43 злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамляе «Минск-Новости».
Супрацоўнікі МУС ініцыявалі блакіроўку 13 фішынгавых інтэрнет-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы). Таксама заблакаваная магчымасць здзяйсняць плацяжы ў адрас 46 замежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі. Прыпынены расходныя аперацыі па 31 рахунку.
Сярод спосабаў учынення злачынстваў лідзіруе вішынг ад імя службовых асоб. Далей ідуць падман пры куплі тавараў у інтэрнэце і крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак. У МУС нагадалі: прапановы хуткага і лёгкага заробку або пакупкі тавараў па значна зніжанай цане ў інтэрнэце звязаны з рызыкай страты грошай. Пры зносінах з ашуканцамі па тэлефоне трэба неадкладна спыніць размову і паведаміць у міліцыю па нумары 102.